crossXwords

October 22, 2008

права-піс / ortho-graphy

Filed under: Multilingualism / Territories / Migration — Crosswords Print Issue @ 12:55

kолькі беларускі х моў будзе ў 2010 годзе? Пад уплывам запраектаванай беларускімі ўладамі на 2010 г. «граматычнай рэформы» зноўку актывізавалася ў адраджэнскім асяродзьдзі дыскусія вакол мовы, але гэтым разам увага пачала факусавацца ня столькі на рэляцыі беларускамоўе – расейска- або трасянкамоўе, якая была дамінантай ранейшых дыскусіяў, колькі на пытаньні «ўнутранага характару»: якой быць беларускай мове? Прычым пытаньне «якой быць» падразумявала ня толькі стаўленьне да «нэанаркамаўкі» (дазволім гэтак назваць правапіс 2010 г.), але таксама асэнсаваньне дагэтулешняга спосабу існаваньня мовы, якое было яскрава існаваньнем плюральным (у некалькіх вэрсіях). Пачнем ад рэфлексіі над другім пытаньнем. На карысьць культываваньня тарашкевіцы (маецца на ўвазе інстытуцыйнае культываваньне, такое, за якім стаяць рэальныя інстытуцыі, як, напрыклад, газэта «Наша Ніва» ці Радыё «Свабода») можна было б дадаткова высунуць яшчэ прынамсі два аргумэнты. Па-першае, тарашкевіца стала ўжо свайго роду «грамадзкім фактам», гэта значыць, характарызуецца адноснай устойлівасьцю і нават «сілай прымусу». А нават больш: тарашкевіца стала інструмэнтам дэканструкцыі стэрэатыпу пра беларускую «памяркоўнасьць-інэрцыйнасьць», схільнасьць упісвацца ў зададзеныя істэблішмэнтам рамкі. Тарашкевіца – гэта як бы сымбаль беларускай непамяркоўнасьці.
На гэтым аргумэнты «за», бадай, вычэрпваюцца.
Здавалася б, іх дастаткова, каб дыскрэдытаваць кампанію пераводу альтэрнатыўнай культуры на наркамаўку. Можа, і сапраўды гэтага было б дастаткова, калі б ня некалькі рэальных праблем, якія пасьпела спарадзіць плюральнасьць беларускамоўя.
Першая праблема – гэта тое, што можна было б назваць «правапіснай трасянкай». Апроч міжмоўнай трасянкі маем цяпер яшчэ «ўнутрымоўную» трасянку – гэта значыць, неўнармаванае спалучэньне элемэнтаў наркамаўкі і некалькіх вэрсіяў тарашкевіцы.
Лёс беларускай мовы не залежыць нават ад велічыні літары «п» у слове «прэзыдэнт». Залежыць жа перадусім ад таго, ці хопіць у нас “другога дыханьня”, каб ісьці (а часам бегчы) супраць цячэньня і пашыраць абшары ўжытку беларускай мовы.

A contribution to the Crosswords print issue by Piotra Rudkowski for Arche, Minsk/Belarus

No Comments

No comments yet.

RSS feed for comments on this post.

Sorry, the comment form is closed at this time.

Powered by WordPress